У чым толькі не вінавацілі Віктара Бабарыку: і агент крамля, і недастаткова беларус, і далёкі ад народа. Вось толькі народ памятаў, каго абраў у 1994 г, і цяпер стаяў у чэргах, каб пакінуць подпісы за інтэлігентнага і адукаванага банкіра.
Прайшло чатыры з паловай гады. Сапраўдны агент крамля, той, што здае Беларусь ворагу, сядзіць у палацы і лашчыць шпіца пасінелымі пальцамі. А ад Бабарыкі пацукі не атрымалі за ўвесь гэты час ні прыніжальнага інтэрв’ю азаронку, ні нават кароценькага пакаяльнага відэа. Што да беларускасці… Віктар Бабарыка шмат гадоў вяртаў у краіну згубленыя творы беларускага мастацтва. Вось так, без непатрэбных слоў. Проста таму што мог і хацеў.
З Днём Народзінаў, Віктар Дзмітрыевіч! Сіл вам, і вялікі дзякуй. Дзякуй за надзею, за мужнасць, за дабрачынныя фонды, за “Еву”, за сумленнага сына. Вы сапраўдны беларус і сапраўдны чалавек. Беларусь чакае вас на волі!
Жыве Беларусь!