65 гадоў з дня нараджэньня Анатоля Сыса
Сёньня споўнілася б 65 аднаму са стваральнікаў першага нефармальнага літаратурнага аб’яднаньня “Тутэйшыя”, паэту Анатолю Сысу. Анатоль Сыс нарадзіўся 26 кастрычніка 1959 году і памёр 4 траўня 2005 году. Штогод на радзіме паэта ў Гарошкаве ладзілася паэтычнае сьвята, прымеркаванае да дня народзінаў паэта ды названае адным з ягоных радкоў, «Дух — гэта, людзі, я!» Анатоль Сыс – аўтар паэтычных зборнікаў «Агмень» (1988), «Пан Лес» (1989), «Сыс» (2002).
Сыса няма ўжо больш за 19 гадоў. За гэты час адны ягоныя прыхільнікі пасьпелі далучыць паэта да нацыянальнага Пантэону, іншыя працягваюць шукаць прычыны ягонага трагічнага лёсу. Трэція ж зьбіраюць параскіданыя паэтавы творы і выдаюць ягоныя кнігі.
Больш навінаў чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q1vp3