У Беларусі рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень. Кожны дзень некага затрымліваюць, некага судзяць, нека…

У Беларусі рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень. Кожны дзень некага затрымліваюць, некага судзяць, некага садзяць… і катуюць, катуюць, катуюць. Таму хочацца прысвяціць некалькі радкоў сапраўдным “героям” нашага ліхога часу, тым, каго з лёгкай рукі нелегетымнага вусача зараз завуць “красаўцамі”.

КРАСАЎЦАМ

“Красаўцы” вы, але ж вы не прыгожы’.
Ваўкі, нібыта, з гонарам авечым.
(Пабачце ў люстэрка вашы рожы!)
І балаклавы вам таму дарэчы.

Уся ваша моц — то страх і аўтаматы.
Нянавісць — ваша сутнасць існавання.
Сусвет увесь тлумачыце вы матам
У тэрмінах выключна згвалтавання.

Гвалтаўнікі без сораму й сумлення,
Бязглуздыя рабы сваёй сістэмы,
Тупыя каты, што катуюць без сумнення,
Каб услужыць вусатаму татэму.

Апрычнікі шалёнага цара,
Што раптам з бруду выйшаў у прэзідэнты,
Якому на той свет даўно пара,
Што лёс краіны робіць беспрасветным,

Што першы гвалтаўнік з гвалтаўнікоў,
Што першы кат, сярод астатніх катаў,
Што нас у прорву гэтую прывёў,
Дзе жыць нядоўга нам і не багата.

Але ж і вам таксама ў прорве жыць!
Няўжо ж ня бачыце вы прорвы той памеры?
Няўжо ж вам так людзей прыемна біць,
Каб атрымаць пазыку на кватэру?

Ваш гаспадар вам кінуў толькі косць.
Астатняе з яго стала ня вам.
Вы — бруд з ягоных бот. Сляпая злосць
Ўласцівая толькі трунным цвікам,

У якіх ператварыліся вы ўсе —
Цвікі ў труну Радзімы і Краіны.
Але ж ідзе расплата пакрысе.
І ведайце — ніхто з вас не бязвінны.

Калісьці атрымаеце адказ.
Вам будзе зуб за зуб й за вока — вока.
І кожнага кранецца гэта з вас.
І будучыня гэта не далёка.

©️ Максім Перапяліца

https://t.me/PerepelizzaMaksim/504?comment=1786

Comments Mаксим Перепелица