У гурта «Пятля Прыхільнасці» выйшаў новы альбом — цалкам на беларускай мове
Сёмы студыйны рэліз называецца «Суперпазіцыя» і складаецца з васьмі трэкаў. Адзін з іх — «Квант» — ужо выходзіў у фармаце сінгла. Таксама ў альбом увайшла абноўленая версія песні «Жыццё як жах».
«Альбом аб пачуццях назіральніка за катом Шродынгера. У ролі ката — наша з вамі агульная будучыня. Аб роспачы, праз прызму якой ўсё ўжо выглядае мёртвым, і надзеі, якая дазваляе бачыць яго жывым. Пра невыноснасць перажывання суперпазіцыі аб’екта наш новы поп-альбом», — так характарызуе яго сам гурт.
Паслухаць альбом можна па спасылках: Spotify, Yandex, YouTube, Apple Music.
У лістападзе «Пятля Прыхільнасці» едзе ў вялікі еўрапейскі тур. Даты, гарады і спасылкі на квіткі можна адшукаць тут.