Далучайцеся да праграмы Erasmus+ і адкрывайце новыя магчымасці! Калі вы марыце атрымаць адукацыю за мяжой, пашырыць свае веды і пазнаёміцца з новымі культурамі — Erasmus+ гэта ваш шанец! Праграма прапануе фінансаванне для навучання і стажыровак у еўрапейскіх універсітэтах і арганізацыях. Што вы атрымаеце? Якасную адукацыю ў замежных ВНУ; Каштоўны досвед стажыроўкі; Шанс палепшыць моўныя навыкі і пазнаёміцца з новымі сябрамі з усяго свету; Падтрымку і фінансаванне на працягу ўсяго перыяду праграмы. Хто можа ўдзельнічаць? Студэнты і маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, гатовыя да новых ведаў і досведу! Дэдлайн падачы заяўкі — 29 кастрычніка! Не прапусціце свой шанец! Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у офісе міжнародных праектаў вашага універсітэта або на афіцыйным сайце Erasmus+. Пашырыце свае межы з Erasmus+!