Беларусы Шчэціна выйшлі на акцыю у нядзелю, 25 жніўня.У дзень, калі Беларусь здабыла незалежнасць, …

Беларусы Шчэціна выйшлі на акцыю у нядзелю, 25 жніўня.

У дзень, калі Беларусь здабыла незалежнасць, мы сабраліся, каб выказаць пратэст супраць затрымання і мажлівай экстрадыцыі ў Беларусь Андрэя Гнёта.

А таксама каб павіншаваць з Днём народзінаў Міколу Дзядка – блогера-анархіста, папулярызатара ідэі анархізму і самакіравання грамадства. 23 жніўня Міколе споўнілася 36 гадоў.

Мы спадзяемся, што Сербія не будзе танчыць пад дуду дыктатарскага рэжыму ў Беларусі і 27 жніўня Андрэй Гнёт выйдзе на волю.

А Мікола Дзядок дачакаецца вызвалення і забачыць ўсе віншаванні з розных гарадоў і краінаў.

Беларусы будуць вольнымі!
Жыве Беларусь!


#МыРазам