Міжнародны флэшмоб #freeandreygnyot, актывістаў Беларускай дыяспары за мяжой, супраць экстрадыцыі ў…

Міжнародны флэшмоб #freeandreygnyot, актывістаў Беларускай дыяспары за мяжой, супраць экстрадыцыі ў Беларусь беларускага рэжысёра і палітычнага дзеяча Андрэя Гнёта, якога арыштавалі па запыце лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Сербы павінны ведаць, што ў Беларусі пануе беззаконне! Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі забіў дзясяткі актывістаў, тысячы нязгодных сядзяць у турмах, дзесяткі тысяч пратэстоўцаў былі арыштаваныя і закатаваныя, сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну.

Адным з іх быў Андрэй Гнёт. Ён быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў аб’яднання спартоўцаў SOS BY, які выступаў супраць гвалту і незаконнай узурпацыі ўлады Аляксандрам Лукашэнкам. Менавіта з-за сваёй палітычнай пазыцыі Андрэя Гнёта цяпер перасьледуюць. Яго экстрадыцыя ў Беларусь гарантавана будзе азначаць катаванні, гвалт і працяглы тэрмін зняволення.

НІКОГА НЕ АДДАМО ДЫКТАТАРУ ЛУКАШЭНКУ

Разам мы пераможам!
Жыве Беларусь!
Салідарнасць – наша сіла!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну