КНІГА ТЫДНЯ (наша новая рубрыка ў межах дня роднай мовы)Уладзімір Караткевіч Чорны замак Альшанскі Х…

КНІГА ТЫДНЯ (наша новая рубрыка ў межах дня роднай мовы)

Уладзімір Караткевіч
Чорны замак Альшанскі

Хто не пямятае мінулае, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў. (с) Антон Косміч

Падзеі рамана сустракаюць нас у 70-х гг. ХХ ст., калі галоўны герой, гісторык Антон Косміч, пачынае выкрываць таямнічыя здарэнні, якія адбываліся ў розныя часы ў адным і тым жа месцы – Альшанскім замку.
Я вельмі люблю гістарычныя раманы, а яшчэ дэтэктывы. Таму ўжо не першы раз яго перачытваю і ўсё роўна з такім жа захапленнем перагортваю старонку за старонкай, каб даведацца, што ж далей будзе. Караткевіч удала пераплятае падзеі, якія адбываліся амаль 400 гадоў таму, калі Альшанскі замак быў яшчэ цэлы і жывы, з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны і сучаснасцю, калі ўжо адбываюцца археалагічныя раскопкі. Загадкавыя смерці і знаходкі, таемные прыгоды і каханне, думкі пра гісторыю і значэнне чалавека ў гісторыі і будучыне. Усё гэта вы знойдзеце тут.
@Ame
#КнігаТыдня