У 1067 годзе 3 сакавіка адбылася знакамітая бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pycі. Менск быў спалены аб’яднанымі войскамі Яраславічаў. Таксама гэтая дата вядома як першая згадка Менску ў крыніцах. Але дакладная дата заснавання Менска невядомая. Паводле археалагічных звестак, самыя раннія паселішчы на тэрыторыі сучаснага горада вядомыя з IX стагоддзя, калі даліну Свіслачы засялялі ўсходнеславянскія плямёны крывічоў і дрыгавічоў.