Нам вельмі шанцавала на браткоў… Адзін сцвярджаў і кляўся, Біў у грудзі, Што беларус праз некалькі гадкоў Сваё найменне Назаўжды забудзе. Бо ён, psia krew, Адвеку тут такі- Хоць беларус чысцейшы, Без падмесу. Але ўжо дзеткі будуць – палякі, Бо край тутэйшы- Nasze wschodnie kresy. Другі, дужэйшы, Першаму сказаў З пагардаю бліснуўшы вокам вузкім: ” Он русский чистокровный , ты не прав. Его язык лишь искажённый русский. Северо-Запад – Наш исконный край, Все эти kresy- Домыслы пустые И землю эту как ни называй- Она одно – окраина России. Нарэшце пагадзіліся бакі Што існуюць бясспрэчныя прыкметы: Каталікі з тутэйшых – палякі, А веры праваслаўнай – русапеты… Магутны Божа! Хцівасць пакарай! Здымі праклён “братэрскае” апекі. Мы – БЕЛАРУСЬ! Не “kresy” і не “край”. Учора, сёння, заўтра І давеку….
Сёння – #МоўнаяСерада! Размаўляем, распавядаем, спрачаемся, згаджаемся і незгаджаемся па-нашаму, па-беларуску! Жыве Беларусь!