Вітаем усіх на #МоўнайСерадзе! Сёння мы размаўляем па-беларуску. Спадзяемся, што гэты звычай ужо пал…

Вітаем усіх на #МоўнайСерадзе! Сёння мы размаўляем па-беларуску. Спадзяемся, што гэты звычай ужо палюбіўся ўсім удзельнікам чата.

Паглядзіце, на гэты натхняльны тэкст з канала “Народны дэпутат”:

Можна збіваць людзей, можна не выконваць законы, можна зачыняць нацыянальныя СМІ, можна з усёй краіны зрабіць лагер, і кожны дзень адбівацца і адстрэльвацца ад экстрэмістаў і тэрарыстаў, можна быць лавінай над усёй краінай.

Але ж этнагенез не падпарадкоўваецца ні законам і ні ўказам.
Ні суб’ектыўная капрыза асобна ўзятага чалавека, ні фекалізацыя дзяржаўнай прапаганды не зруйнуюць прыроднае ўзбуджэнне нацыі. Можна катком закатаць у асфальт ніву, можна хаваць у турмы тутэйшых, але ж нельга сцерці з краіны з назвай “Беларусь” саміх беларусаў.

Дзеля дасягнення палітычных мэтаў кіраўніцтва краіны знішчае тое, што супярэчыць “государственным интересам”, і так атрымоўваецца, што ўсё гэта – нацыянальна-беларускае. Амаль усе, хто выступае супраць улады – нацыянальнацэнтрычныя, а знішчэнне нацыянальнага – гэта знішчэнне краіны, знішчэнне беларускай нацыі. Таму так атрымліваецца, што, ці народ беларускі жыве на чужой тэрыторыі, ці ўлада – чужая беларусам.

Беларусь пасля Лукашэнкі будзе жыць, бо любы чалавек не вечны і гэта простае разуменне асобы як жывой істоты. А адказваць прыйдзецца ўсім, і вінаватым, і, нажаль, не вінаватым. І гэта трэба разумець чыноўнікам, сілавікам, дэпутатам, міністрам, усім. Бо шмат каго пасякуць жорны постлукашэнкаўскага часу. І лукашэнкаўскага таксама, можа і болей.

Нажаль да цяперашняга часу кожны каменьчык лавіны лічыць, што ён нявінны.

Жыве Беларусь! Верым! Можам! Пераможам!
#МоўнаяСерада