21 ліпеняПадзеі1917: У Мінску пачаўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную…

21 ліпеня

Падзеі
1917: У Мінску пачаўся З’езд беларускіх арганізацый i партый, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацый (сконч. 25.7).
1969: Амерыканскі астранаўт Ніл Армстранг першым з зямлянаў ступіў на Месяц (у рамках месяцавай экспедыцыі карабля «Апалон-11»).

Нарадзіліся
1860: Антон Каменскі, беларускі, польскі і французскі ілюстратар і графік (пам. 12.9.1933)
1863: Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец
1891: Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (пам. 27.9.1972)
1899: Эрнест Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік (пам. 2.7.1961)

Памерлі
2011: Казімір Свёнтак, каталіцкі кардынал (нар. 21.10.1914)

Народны каляндар
Зажынкі — старадаўні беларускі абрад, звязаны з пачаткам жніва. На зажынкі першы сноп зжынала захавальніца роду — маці (пры адсутнасці — старэйшая дачка) пад зажынкавыя песні.
Калі жыта, ячмень і пшаніца паспелі, гаспадыня бярэ хлеб-соль і грамнічную свечку і ідзе ў поле зажынаць ніву; яна жне сярпом першы сноп раллі, нясе яго дадому і ставіць сноп на кут пад абразамі, у іншых мясцовасцях — у хляве, дзе ён стаіць да канца малацьбы.

Прыказкi i прымаукi
Жыць — не мех шыць.