“Мы жывем у 21 стагоддзі, размаўляем пра нанатэхналогіі і ўвесь час дбаем пра самаразвіццё.
А дзесьці ў Беларусі, у самым сэрцы гэтай Еўропы, людзі ў пагонах здзяйсняюць чарговае злачынства. Гэтыя людзі калісьці кляліся бараніць свой народ, змагацца са злачынствам дзеля росквіту краіны. Сёння яны прыходзяць у дамы звычайных беларусаў і забіраюць іх маёмасць. Яны запалохваюць і арыштоўваюць родных тых, хто не пагаджаецца з дыктатарам 404.
Таму мы ў чарговы раз выходзім, каб сказаць: Мы не даруем! Мы супраць гвалту над беларускім народам! Свабоду Палітвязням! Свабоду нашай краіне! Жыве Беларусь!“