Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы “Мы жывем у 21 стагоддзі, размаўляем пра нанатэхналогіі і ўвесь …

Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы

“Мы жывем у 21 стагоддзі, размаўляем пра нанатэхналогіі і ўвесь час дбаем пра самаразвіццё.

А дзесьці ў Беларусі, у самым сэрцы гэтай Еўропы, людзі ў пагонах здзяйсняюць чарговае злачынства. Гэтыя людзі калісьці кляліся бараніць свой народ, змагацца са злачынствам дзеля росквіту краіны. Сёння яны прыходзяць у дамы звычайных беларусаў і забіраюць іх маёмасць. Яны запалохваюць і арыштоўваюць родных тых, хто не пагаджаецца з дыктатарам 404.

Таму мы ў чарговы раз выходзім, каб сказаць:
Мы не даруем!
Мы супраць гвалту над беларускім народам!
Свабоду Палітвязням!
Свабоду нашай краіне!
Жыве Беларусь!”

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну