ІДУЦЬ ЧЫСТКІ ВА ЎСТАНОВАХ КУЛЬТУРЫ ПА ЎСЁЙ БЕЛАРУСІ@by_culture стала вядома, што масавыя звальненн…

ІДУЦЬ ЧЫСТКІ ВА ЎСТАНОВАХ КУЛЬТУРЫ ПА ЎСЁЙ БЕЛАРУСІ

@by_culture стала вядома, што масавыя звальненні адбываюцца і плануюцца не толькі ў філармоніі, але і ў музеях, тэатрах, галерэях. Зачысткі ідуць у Мінску і ў рэгіёнах.

З Нацыянальнага гістарычнага музея могуць звольніць дзясяткі чалавек.

З Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прыбіраюць нават загадчыкаў ягоных шматлікіх філіялаў. Па нашай інфармацыі, штат аднаго з філіялаў вычышчаны амаль поўнасцю!

Звальняюць “па пагадненні бакоў” і паступова, каб не было грамадскага рэзанансу. Заявы падпісваюць рознымі датамі.

Дырэкцыя некаторых устаноў культуры схіляе да напісання даносаў у абмен на захаванне працоўнага месца.

Новы інструмент маніпуляцый — характарыстыка з месца працы. Дакумент абавязковы для тых, хто ідзе ў дзяржструктуру. Звольненым выдаюць паперы, дзе выключаюць такую магчымасць.

Калі вам вядома нешта пра масавыя чысткі ці вы сталі іх ахвярай, — пішыце ў бот @by_culture_bot