Ружачка, Лошыца, Чыжоўка, Палігон! Любы неабыякавы Раён ці рэгіён! Сачы за інфармацыяй Дэмакратычных СМІ, Але ж пра небяспеку Ты памятай заўжды!
Настрой свае аккаунты У Google, Instagram, У сацсетках розных увогуле Дапамажы сябрам!
Дапамажы суседу Усталяваць Psiphon Залей з дзесятак Проксі яму ў тэлефон. Пракантралюй прылады І воблачны пароль, І раскажы як чысціць Свой кэш павінен ён.
Сягоння ведаць праўду То экстрэмізм, турма. Але ж чым больш падману, Тым якасней, мацнее І наша барацьба!
Жывем мы ў небяспецы Сягоння – гэта факт. Бо хунта мае зброю, Бо здраднікі ў вярхах.
Але ж мы не здаемся, Мы выбралі свой шлях! Як можам, супрацьставімся Тым, хто знішчае праўду І сее ўсюды жах!
Мы носім з вамі маскі І рукі – у чысціні! Але і свае дзеянні Трымай на вышыні!