Падары дзеткам палітвязняў свята — далучыся да кампаніі «Калядны сябр»Напярэдадні калядных святаў ін…

Падары дзеткам палітвязняў свята — далучыся да кампаніі «Калядны сябр»

Напярэдадні калядных святаў ініцыятыва INeedHelpBy запусціла святочную кампанію «Калядны сябр» па падтрымцы дзяцей з сямей, пацярпелых ад палітычных рэпрэсій. Дзякуючы ёй, тыя дзеткі, чые сваякі знаходзяцца за кратамі, могуць атрымаць падарункі ад «Каляднага сябра», якім можа стаць любы неабыякавы чалавек.

Ініцыятыва прапаноўвае родным і сваякам звярнуцца да іх праз тэлеграм-бот і запоўніць неабходную анкету. Таксама ініцыятыва можа дапамагчы з прадуктамі.

Як замовіць віншаванні і падарунак для дзіцяці?

Адразу неабходна зарэгістравацца ў тэлеграм-боце @INeedHelpBY_bot (для тых, хто раней не звяртаўся ў ініцыятыву для дапамогі);
Потым скарыстацца камандай /newyear;
Далей трэба запоўніць анкету з апісаннем сітуацыі, у якой апынулася сям’я і распавесці пра інтарэсы і захапленні дзіцяці.

Акрамя гэтага, да анкеты можна далучыць віншавальны ліст ці паштоўку «Каляднаму сябру».

Стаць «Калядным сябрам» і віншаваць дзетак са святамі таксама вельмі проста. Для гэтага неабходна скарыстацца тэлеграм-ботам і запоўніць адпаведную анкету.