“Святы вечар” у Вільні! На Каляды ладзім святочную імпрэзу з удзелам беларускіх артыстаў Вільні.
Чароўныя галасы Маргарыты Ляўчук, мужчынскага хора “Унія” і ансамбля традыцыйных спеваў “Беларускі цуд”. Фартэпіяна і арган Хэлены Музыкантавай, скрыпка Вольгі Гуз, труба Аляксандра Цярэшчанкі.
Гэта дабрачынны канцэрт у падтрымку сем’яў палітзняволеных. Бо наша моц у салідарнасці. Бо культура дае нам сілу і надзею.