Калядная віктарына з вершамі ад сяброў

Вольны Захад інфа

Яшчэ недалёка адыйшлі зімовыя святы. Таму прапануем вам калядную віктарыну, дасланую нашымі сябрамі.

КАЛЯДНАЯ ВІКТАРЫНА
(Скончыце вершыкі)

1.Зорка сьвеціцца ў Плеядах.
Набліжаюцца…

2. Падарункаў я чакаю
Ад Сьвятога….

3. Мы філонілі Дажынкі,
У вёсцы гадавалі…

4. У кухні сыплюцца закрасы.
На Каляды ў нас…

5. З хаты хлеба прынясу –
У двор да нас вядуць…

6. А каб козачка скакала,
Дадамо кавалак…

7. Каб у бярлогу не сядзець,
З цыганом прыйшоў…

8. У хату лезуць і пацукі –
Не дамо мы ім…


9. І дзяркатаму дзядулю
Каляды дамо мы…

10. А вось нашыя сцягі
Каляды нясуць…!

11. Сьнегам пасыпае дол.
Хай багатым будзе…

12. Сьпевы, скокі, сьмех – да рання
Хай ідзе…