Віталь Гуркоў
Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы ў тайскім боксе і кікбоксінгу даўно пачаў карыстацца беларускай мовай. Ён вядзе свой акаўнт у Інстаграм, а таксама дае інтэрв’ю па-беларуску.
Юры Булат
Трэнер свабодна размаўляе (і нават спявае!) па-беларуску. Вось што ён казаў пра родную мову:
Мы ў Беларусі не размаўляем па-беларуску. Чаму ў Польшчы размаўляюць па-польску? Чаму ў Літве, Латвіі па-літоўску, па-латыску? Чым мы адрозьніваемся, чым мы горшыя? Чаму вечна нейкія забітыя?
Сямён Букін
Артыст цырку Дю Салей таксама карыстаецца беларускай мовай. Нават падкрэсліваў свае любімыя словы Ўладзіміра Караткевіча: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, – і тады пераможаш».
Гэта не ўвесь спіс свабодных спартоўцаў, якія распаўсюджваюць беларускую мову сярод беларусаў. А мы з вамі павінны не забываць родную культуру і родную мову, калі хочам беларусамі звацца!
Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Поддержать фонд