Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…

Анлайн-музей «Летят письма» і ініцыятыва dissidentby запускаюць сумесны праект «Дзеці пішуць палітв…

*

Анлайн-музей «Летят письма» і ініцыятыва dissidentby запускаюць сумесны праект «Дзеці пішуць палітвязням»

У межах праекта арганізатары прапануюць беларусам распавесці сваім дзецям гісторыю аднаго з больш, чым тысячы палітвязняў, і прадставіць дзіцяці магчымасць напісаць яму невялікі ліст.

Такі ліст можна ананімна адправіць у выглядзе фатаграфіі, або скана на пошту музея [email protected] — і ў хуткім часе ён з’явіцца на сайце музея, а яго раздрукаваны варыянт будзе адпраўлены палітвязню.

Нагадаем, нядаўна 10-гадовы Глеб напісаў ліст палітвязню Руслану Слуцкаму, які быў асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі.

«Пра Вас мне распавяла маці, і мы вырашылі напісаць Вам ліст.
Раней я жыў у Мінску, але наам прыйшлося пераехаць. Спачатку мы пераехалі ў Расію, а потым ў Польшчу. <…>
Я спадзяюся, што хутка ўсе мы вернемся дамоў»,
— напісаў хлопчык.

Раней 13-гадовы Раман напісаў ліст салідарнасці палітзняволенаму Аляксандру Мілашэўскаму.