13 лютага – беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю салідарнасці з палітвязнямі рэжыму Лукашэнкі.
Сёння Беларусы Беластока напісалі
больш за 50 лістаў і паштовак са словамі салідарнасці, якія вышлюць да палітвязняў ў турмы Беларусі.
Мы ведаем як для палітвязняў важныя нашыя словы падтрымкі.
Заклікаем вас памятаць аб палітвязнях, пісаць ім, дапамагаць іх сем’ям!Беларусы Беластока таксама далучыліся да міжнароднай
акцыі салідарнасці беларускай дыяспары з вядомым беларускім філосафам
Уладзімірам Мацкевічам, які 10 дзен трымае галадоўку за кратамі.Беларусы Беластока выказваюць сваю удзячнасць ўсім людзям, якія выступаюць за перамены ў Беларусі.
Неварагодныя змагары за дэмакратыю, палітычныя вязні рэжыму , беларусы Беластока з Вамі!Разам пераможам! Жыве Беларусь!
@menskrazam_info