Кожны з нас мусіць выказаць сваё НЕ гэтаму вэрхалу і бясчынству. Два крыжыкі ў вашым бюлетэні ці паведамленне ў ZUBR пра адсутнасць фіранак на кабінах на вашым участку могуць пакуль здавацца дробнымі, дарэмнымі, безвыніковымі. Але наша моц — у адзінстве. Вынік — ад дзеянняў.
Мы мусім даваць адпор злачынцам, што ніяк не спрыняць гвалт, і адкрываць вочы небаракам, што падманваюць і сваіх суайчыннікаў і саміх сябе.
Каб яны перасталі рабіць выгляд, што смерці, турмы, збіцці, катаванні — гэта не іх рук справа, не вынік іх удзелу ў фальсіфікацыях і хлусні, не іх злачынства — будзьма ж дасведчанымі, падрыхтаванымі і згуртаванымі.
Каб усе патэнцыйныя злачынцы, што ўдзельнічаюць у фарсе над назвай “рэферэндум” былі навідавоку і у спісах камісій на платформе ZUBR, і на сайце “Чэсных людзей” пра фальсіфікацыі. Прозвішчы і адрасы першых блізу 2 тысяч дакладна выкрытых фальсіфікатараў на выбарах-2020 ZUBR і Кібер-Партызаны ўжо пазначылі на Чорнай карце Беларусі.
Каб мець розум і гонар адмовіцца, калі вас пугай ці пернікам зацягваюць на так званае датэрміновае галасаванне.
Каб найбольш эфектыўна і бяспечна паказаць ім дулю на ўчастку 27 лютага.
Каб не даць ім маніпуляваць пры падліку галасоў.
Каб агульнымі намаганнямі сабраць усе да адзінага пратаколы з участкаў.
Яны мусяць бачыць і ведаць, што надыйдзе дзень, калі яны за ўсё адкажуць, таму што што мы не здамося і ПРАЎДА за намі!
Глядзіце нашы відэа, каб даведацца
як і навошта ладзіцца ананімны грамадзянскі кантроль з ZUBR,
як лёгка падрыхтавацца да грамадзянскага кантролю у чат-боце ZUBR,
якія парушэнні кожны з нас можа ананімна адсачыць на ўчастку,
як бяспечна карыстацца чат-ботам ZUBR падчас “рэферэндуму”.
Захоўваце спакой і вастрыце косы.
Жыве Беларусь!