Беларусы Беластока сеньня 13 лютага насупраць Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку павесілі вялік…

Беларусы Беластока сеньня 13 лютага насупраць Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку павесілі вялікі банер ПЕРАКРЭСЛІ БЕЗЗАКОННЕ прымеркаваны да планаванага ў Беларусі “рэферэндуму” аб зменах у канстытуцыі.

На банэре таксама напісаны “дасягненні “ рэжыму Лукашэнкі :
-больш за 1000 палітзняволенных
-больш за 10 забітых
-больш за 40 000 рэпрэсаваных
-больш за 900000 падманутых.

Мы ведаем, што ў 2020 годзе беларусы зрабілі выбар ў падтрымку перамен ў нашай краіне і выступілі супраць дыктатуры.

Мы памятаем пра кожнага забітага падчас пратэстаў герояў Новай Беларусі і прыйдзе час калі кожны адкажа за свае дзеянні.

Нагадваем хто працягвае здзяйсняць злачынствы супраць беларускага народу, што нас большасць, а беззаконню і гвалту рана ці позна прыйдзе канец.

Перамены непазбежныя! Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!

@menskrazam_info