Прымаюцца працы графічнага #мастацтва на міжнародную pop-upвыставу «Прароцтвы, якія здзяйсняюцца: Выява канца часоў»
Канцэпцыя выставы звязана з актуальнымі сімптомамі крызісаў сучаснасці: палітычнае выкарыстанне мігранцкай уразлівасці, гібрыдныя войны праз фэйкавую інфапавестку, агрэсіўная палітыка аўтакратычных дзяржаўных уладаў, гуманітарныя і кліматычныя бедствы, пандэмія коронавіруса – усім, што незваротна змяняе свет, нагадваючы апакаліпсіс, які здзяйсняецца.
Гэтая #выстава суправаджае адну з найбуйнейшых сусветных канферэнцый «Наша агульная будучыня» для мастакоў-графікаў, арганізаваная SGC International. Сёлетняя эдыцыя праходзіць ва ўніверсітэце Мэдзісана, #ЗША, 16-19 сакавіка.
Для каго: #мастакі, #дызайнеры, якія працуюць у графіцы, перавага – лічбаваму прынту.
Што неабходна: – біяграфія + фота, – 1-3 рэпрадукцыі работ.