22.02.2022
ТАЯМНІЦА ЁСЦЬ, АЛЕ НЕ ТАМ
Ініцыятыва ZUBR праводзіць шырокі грамадзянскі кантроль так званага “рэферэндуму”. Мы прапануем дасылаць у чат-бот https://t.me/zubr_in_bot паведамленні з апісаннем парушэнняў і фота пратаколаў абсалютна любому чалавеку. Гэта ананімна і бясьпечна. Калі вы не гатовы заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца ў Беларусі — удзельнічайце ў грамадзянскім кантролі з ZUBR.
З намі ўжо тысячы актыўных беларусаў. На сёння, 22 лютага, больш за ўсё грамадзянскіх кантралёраў зарэгістравалася ў чат-боте ZUBR з Мінска і Мінскай вобласці, на другім месцы — Брэсцкая, Віцебская, Гомельская і Гродзенская вобласці. Пакуль найменш актыўныя грамадзянскія кантралёры ў Магілёўскай вобласці.
Што адбываецца ў першы дзень датэрміновага галасавання 22 лютага
Прымус. Ужо традыцыйна “добраахвотна-прымусова” адпраўляюць на датэрміновае галасаванне сваіх падначаленых кіраўнікі ў бюджэтных арганізацыях, камандзіры ў вайсковых часцях, рэктары ў ВНУ. Паведамленні аб гэтым з розных рэгіёнаў краіны нам дасылаюць грамадзянскія кантралёры. “Аргументаў” рэжым прыдумляе масу, ад пагроз і пакаранняў да заахвочванняў у выглядзе выходных і адгулаў. Хоць прымус да галасавання — гэта злачынства па артыкулах 185 і 191 крымінальнага кодэкса. Пра прымусы і ціск паведамляйце ў чат-бот ZUBR https://t.me/zubr_in_bot.
Парушэнні палажэнняў закона аб публікацыі даных аб камісіях і аб таямніцы галасавання. ЦВК груба парушыла артыкул 34 выбарчага кодэкса, негалосна распарадзіўшыся не публікаваць інфармацыю аб складзе ўчастковых камісій, матывуючы гэта нібыта пагрозамі (маюцца на ўвазе лісты грамадзянскіх валанцёраў членам камісій з напамінам аб неабходнасці выконваць закон пры падліку галасоў і недапушчальнасці фальсіфікацый) і абаронай персанальных дадзеных.
Чальцы камісій занепакоеныя тым, каб насуперак закону захаваць у таямніцы дадзеныя пра сябе. Але пры гэтым ствараюцца ўсе ўмовы, каб парушыць таямніцу галасавання, на якую паводле закону мае права кожны грамадзянін.
22 лютага, у першы дзень датэрміновага галасавання, сацсеткі застракацелі фатаграфіямі кабін для галасавання. У іх не проста прыбралі фіранкі (што ўжо парушае таямніцу галасавання згодна з арт. 52 ВК), але і размясцілі сталы для галасавання такім чынам, каб забяспечыць максімальную “праглядальнасць” дзеянняў выбаршчыка.
Дзеля справядлівасці адзначым, што, па выніках грамадзянскага кантролю, сёння выявіліся і кабіны для галасавання са шторкамі, у якіх ёсць магчымасць прагаласаваць таемна.
Галасаванне за мяжой. Беларусаў замежжа рэжым фактычна пазбавіў права голасу, абвесціўшы, што ўчасткі па “рэферэндуме” пры пасольствах і консульствах утвораныя не будуць.
Аператыўны штаб заклікае ўсіх беларусаў, якія знаходзяцца за межамі краіны, прайсці апытанне для дыяспар на платформе “Голас” і паведаміць пра парушэнне сваіх правоў у ZUBR у рамках грамадзянскага кантролю.
ШТО КОЖНЫ МОЖА РАБІЦЬ УЖО ЗАРАЗ
Дзяліцца інфармацыяй аб “рэферэндуме” і грамадзянскім кантролі з роднымі і блізкімі, падключаць да распаўсюджвання інфармацыі надзейных сяброў,
Дасылаць у https://t.me/zubr_in_bot
паведамленні аб парушэннях на ўчастках (падрабязна пра парушэнні тут)
фота пратаколаў аб датэрміновым галасаванні (падрабязна пра пратаколы тут)
Усе падрабязнасці і зваротная сувязь на https://zubr.in/
Сайт стратэгіі дэмакратычных сіл на “рэферэндуме” https://bit.ly/xx2022-org
Заява ZUBR на рускай мове: https://zubr.in/campaign/2022-02-referendum
Уваход на ZUBR з Беларусі – праз VPN
Psiphon Pro для Android
Psiphon Pro для iPhone
#грамадзянскікантроль #назіранне #рэферэндум #zubr #перечеркниреферендум #перечеркнибеззаконне