Афіцыйная заява Народных амбасад Беларусі аб прызнанні расійскімі ўладамі незалежнасці “ДНР” і “ЛНР”…

Афіцыйная заява Народных амбасад Беларусі аб прызнанні расійскімі ўладамі незалежнасці “ДНР” і “ЛНР”

Народныя амбасады Беларусі рашуча асуджаюць заяву расійскіх улад прызнаць акупаваныя тэрыторыі ў Данецкай і Луганскай абласцях Украіны ў якасці незалежных дзяржаў. Гэтыя варожыя дзеянні з’яўляюцца сур’ёзным парушэннем абавязацельстваў па Мінскіх пагадненняў і Будапешцкага мемарандума, а таксама норм міжнароднага права.

Народныя амбасады Беларусі асуджаюць прысутнасць расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі і патрабуюць іх неадкладнага вываду.

Народныя амбасады Беларусі пацвярджаюць сваю непахісную падтрымку незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і падтрымліваюць украінскі народ перад абліччам расійскай агрэсіі.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

@belarusy_zarubezhja
#НП