Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін у інтэрв’ю “Зеркалу” распавёў аб апошніх ініцыятывах фонду…

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін у інтэрв’ю “Зеркалу распавёў аб апошніх ініцыятывах фонду:

У фондзе не маглі рабіць выгляд, што нічога не адбываецца — маўляў, вайна нас не тычыцца. За невялікі прамежак часу сабралі для падтрымкі Украіны фінансавую і гуманітарную дапамогу. Атрымалася сабраць 65 тысяч даляраў для ВСУ, тэрытарыяльнай абароны, уцекачоў.

Ужо запушчаны яшчэ адзін праект — дабрачынны шахматны турнір у падтрымку ўкраінскіх дзяцей — Chess Solidarity Cup. Для ўдзелу зусім неабавязкова быць прафесіяналам. Бліц-турнір стартуе 30 красавіка. Усе атрыманыя сродкі накіруем у дзіцячую бальніцу “Охматдит”. Зарэгістравацца і прыняць удзел можна па спасылцы

Акцыі салідарнасці патрэбныя, каб перабіць негатыў у дачыненні да Беларусі. Разумеем, што гэта вельмі складана і зойме нямала часу. Але мы будзем спрабаваць ў рамках сваіх кампетэнцый.