«Падзеі ва Украіне непарыўна звязаныя з Беларуссю, бо гэта ўсё частка адной праблемы». Святлана Ціха…

«Падзеі ва Украіне непарыўна звязаныя з Беларуссю, бо гэта ўсё частка адной праблемы». Святлана Ціханоўская адказала на пытанні «Радыё Свабода»

Галоўнае з інтэрв’ю:

«Ліст Макея еўрапейскім дыпламатам – крок адчаю. Дзеянні рэжыму цягам апошніх гадоў прывялі ў нікуды, і зараз яны шукаюць, як выкруціцца».

«Рэжым прамацвае, на што гатовы пайсці Захад, ці гатовы зняць санкцыі. Але я не веру, што рэжым збіраецца нешта рабіць. Мне нічога не вядома, што яны там дамаўляюцца пра Сяргея [Ціханоўскага] і пра парты Клайпеды – чарговая гульня, пыл у вочы. Мы настойваем на тым, што вызваленыя павінны быць усе, і не пад хатні арышт, як Борыс, а на свабоду. Я ўпэўненая, што і сам Сяргей адказаў бы на гэтае пытанне менавіта так».

«Не варта караць усіх беларусаў за Лукашэнку. Я тлумачу на кожнай палітычнай сустрэчы і ў кожным інтэрв’ю, што беларусы супраць гэтай вайны».

«Тое, што наступ на Кіеў праваліўся, – гэта заслуга ў тым ліку і беларускага народа. Наша краіна не стала камфортным тылам для расійскага войска».

«Мне паведамлялі, што ўкраінскі ўрад пазбягаў публічных сустрэч, каб не раздражняць Лукашэнку, які абяцаў ім, што ніколі з тэрыторыі Беларусі па іх не будзе нанесены ўдар. Я разумею іх асцярожнасць – яны імкнуліся захаваць жыцці сваіх людзей».

«Гэтага «мудрага Пуціна» да гэтага часу мне прыпамінаюць беларусы. Гэта быў такі дыпламатычны спосаб данесці нашу пазіцыю – «не ўлазьце, гэта наша справа».

«У першыя дні, калі пачалася вайна, я размаўляла праз тэлефон і з Івонкай Сурвілай, і з Зянонам Пазняком. Ведаю, што ён мяне пастаянна крытыкуе, але таксама ведаю, што ён патрыёт і яму баліць за Беларусь».

«Валер Кавалеўскі сустракаўся з кіраўніцтвам Вярхоўнай Рады, прадстаўнікамі Офісу прэзідэнта, рознымі палітыкамі. Мы таксама плануем адкрыць пастаянны офіс у Кіеве, які дапаможа нам развіваць адносіны з украінскім бокам. Увогуле, адносіны з Украінай для нас прыярытэт. Лёсы нашых народаў звязаныя як ніколі раней».

Цалкам інтэрв’ю – тут: https://youtu.be/Dgvwo_rQrzM
Ціханоўская – пра Зяленскага, ліст Макея і агрэсараў / Тихановская – о Зеленском и агрессорах

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў эфіры Свабоды Premium тлумачыць, чаму пасьля 2020 году не адбылася яе сустрэча з Уладзімірам Зяленскім, як мянялася яе стаўленьне да Расеі, чаму яна гаварыла пра «мудрага Пуціна», і як называе яго цяпер.…