Перадайце ў інтэрнэт…
У Дзень Волі інтэрнэт узрушыла фота старэнькай жанчыны, якая з кіёчкам выйшла з бел-чырвона-белым сцягам і села на лаўцы каля пад’езда.
Тая мінчанка — Алена Аляксееўна Кандрашэвіч. Ёй 78 гадоў. І за свой учынак яна атрымала ад лукашыстаў велізарны штраф — 1920 рублёў. «Я дзіця вайны. Добры падарунак мне да Дня Перамогі», — уздыхае яна.
Да бел-чырвона-белага сцяга ў яе асаблівыя пачуцці.
«Я калі першы раз пабачыла яго, плакала. І так, як убачу яго дзе — наогул не магу, раву. У жыцці б я не падумала, што столькі сцягоў будзе, калі гэтыя маршы праходзілі — ай-ай-ай!» — згадвае ўражанні Алена Аляксееўна.
«Маё пажаданне, каб вы ў інтэрнэт перадалі: што старая жанчына ў 78 гадоў 25 Сакавіка выйшла са сцягам на лаўку. Што такія ёсць», — просіць яна. І спадзяецца, што ў яе хопіць здароўя дажыць да наступнага мора бела-чырвона-белых сцягоў.
@menskrazan_info
#МыРазам