“Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23” – #конкурс_грантаў ад Беларускага д…

“Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23” – #конкурс_грантаў ад Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звозскава і партнёраў

Конкурс ладзіцца па 4-х катэгорыях:

1⃣ “Малыя гранты на праекты па стабілізацыі арганізацый грамадзянскай супольнасці”: для арганізацый і ініцыятываў, якія знаходзяцца пад ціскам або пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускага палітычнага рэжыму, дзейнасць якіх накіравана на развіццё грамадзянскай супольнасці, прасоўванне правоў чалавека, станаўленне дэмакратычнага грамадства, падтрымку пацярпелых, дапамогу ўразлівым групамі і іншую грамадска карысную дзейнасць.
Праекты павінны быць накіраваныя на стабілізацыю працы арганізацый, пры неабходнасці магчыма пакрыццё выдаткаў, звязаных з рэлакацыяй арганізацыі за мяжу Беларусі (альбо Украіны ў сувязі з баявымі дзеяннямі).

Тэрмін реалізацыі: да 18 месяцаў.
Рэкамендаваны бюджэт: да 15K EUR. У асобных выпадках – да 20K EUR.
 

2⃣ “Малыя гранты на інавацыйную дзейнасць арганізацый грамадзянскай супольнасці”: прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека, вяршэнства права, пераадоленне палітычнага крызісу, падтрымку ўзмоцненага палітычнага дыялогу (г.зн. выпрацоўку палітычных або заканадаўчых рэкамендацый), развіцця і ўмацавання грамадзянскай супольнасці Беларусі ў новых умовах.
Важныя крытэры: падтрымка новых мэтавых груп; прадстаўленне новых паслугаў ці прадуктаў; больш эфектыўнае/устойлівае/бяспечнае прадастаўленне падтрымкі.

Тэрмін реалізацыі: да 18 месяцаў.
Максімальны бюджэт: 14K EUR.

3⃣ “Малыя гранты на арганізацыйнае развіццё”: павышэнне арганізацыйнага патанцыялу арганізацый і ініцыятываў грамадзянскай супольнасці (стратэгічнае планаванне, трэнінгі для супрацоўнікаў і чальцоў арганізацый і ініцыятываў, падрыхтоўка ўнутраных палітык арганізацый, распрацоўка працоўных працэсаў ды інш.)

Тэрмін реалізацыі: да 12 месяцаў.
Максімальны бюджэт: 5K EUR.
 

4⃣ “Індывідуальныя мінігранты на экспертную працу”: правядзенне даследаванняў, маніторынгаў і экспертных ацэнак, падрыхтоўку публікацый і альтэрнатыўных справаздач, выступы на даследчыцкіх мерапрыемствах і стажыроўкі.
Заяўкі па катэгорыі павінны быць накіраваны асабіста экспертамі ці даследчыкамі, якія належаць (або стала супрацоўнічаюць) да тых ці іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці з пазначэннем назвы і кантактаў арганізацыі і яе кіраўніцтва.

Тэрмін реалізацыі: да 6 месяцаў.
Максімальны бюджэт: 2.5K EUR.
 
Больш падрабязная інфармацыя аб умовах, прыярытэах + формы заявак – на сайце Дома правоў чалавека.

#грамадскія_праекты #грант

Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі. Конкурс праектаў

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава разам з партнёрамі праводзіць конкурс міні-грантаў у межах праекта «Экстраная падтрымка грамадзянскай супольнасці Беларусі 2022-23».