Навошта беларусам Ціханоўская?Тое, што ў нас цяпер ёсць Офіс Ціханоўскай і іншыя арганізаваныя струк…

Навошта беларусам Ціханоўская?

Тое, што ў нас цяпер ёсць Офіс Ціханоўскай і іншыя арганізаваныя структуры, якія маюць усталяваныя стабільныя кантакты з палітычнымі элітамі краін Захаду — наша вялікая перавага. Гэта надае нелукашэнкаўскай Беларусі палітычную суб’ектнасць. І ў той момант, калі настане час вырашэння будучыні рэгіёна, гэта можа мець вялікае значэнне.

Што яшчэ важней: ход вайны ва Украіне не выключае, што для нашай краіны неўзабаве можа адкрыцца акно магчымасцяў, складзецца спрыяльная кан’юнктура, каб пераламаць сітуацыю на сваю карысць.

Не абавязкова ва ўсім пагаджацца з Ціханоўскай і яе камандай. Але адзінае, што можа прыйсці на змену ім у цяперашніх умовах — пустата. І гэта пройгрыш для ўсіх, упэўнены Алесь Сантоцкі.

https://nashaniva.com/288851

Без VPN — па гэтай спасылцы.