Хрыстос уваскрос!І сьвет прачнуўсявясной на гольлечку бяроз.Ударыў звон на Беларусі:Хрыстос уваскрос…

Хрыстос уваскрос!
І сьвет прачнуўся
вясной на гольлечку бяроз.
Ударыў звон на Беларусі:
Хрыстос уваскрос!
Хрыстос уваскрос!

Хрыстос уваскрос з крыві і болю,
каб сьветач праўды не пагас.
Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў,
васкрос Ён, брацьці, і для нас.

Так будзем помніць мы ў кайданах,
падняўшы сэрцы ўгару,
што так, як Бог ускрыжаваны,
уваскрэсьне наша Беларусь!


Ларыса Геніюш (1954)

#невайне