Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў інтэрв’ю Еўрарадыё
Аб сітуацыі ў краіне
Фактычна сёння нашае [беларускае] грамадства знаходзіцца ў газавай камеры часоў нацысцкай Германіі, толькі газ падаецца не для таго, каб забіць, а для таго, каб задурманіць. Адурманьванне гэтым газам – гэта прапагандысцкія рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца зараз унутры Беларусі. Для таго, каб навязаць прапаганду “русского мира” – фактычна правесці дэнацыяналізацыю беларускага народа.
Аб магчымасці ўзброеннага паўстання ў Беларусі
Мы да гэтага гатовы значна больш, чым былі да гэтага гатовы яшчэ месяц, два, тры таму назад. Я нават не чакаў такую актыўнасць партызанаў у Беларусі, якія нават робяць рэйкавую вайну ўжо на тэрыторіі Расійскай Федырацыі. Ці хтосьці мог уявіць, што колькасць жадаючых уступіць [у батал’ён Кастуся Каліноўскага] у дзесяткі разоў перавышае колькасць тых, хто ўжо ва Ўкраіне.
Аб тым, ці абавязкова браць у рукі зброю для перамен у краіне
Хачу падзякаваць усім тым, хто змагаецца за нас ва Ўкраіне, усім тым, хто працуе ў грамадзянскіх ініцыятывах валанцёрамі, хто робіць партызанскія рухі, хто працуе ў кааліцыі двароў у Беларусі, хто самавыдаўніцтвам займаецца – гэта сённішнія героі нашай краіны, гэта тыя, хто ўплываюць на гісторыю, на наш лёс. Можа сёння мы не маем вынікаў такіх, на якія разлічваем, але толькі дзякуючы такім людзям мы можам змяніць сітуацыю.
Крыніца
Яднайся ў суполкі!
@supolka_by |
@jadnajsia_botПавел Латушко в прямом эфире Еврорадио! Подключайтесь и задавайте вопросы в чате! / Стрим. Новости Беларуси. Шрайбман и Чалый. НАУ. Тихановская. Война в Украине. Лукашенко — Путин — Зеленский. Беларусь — Украина — Россия. Политика
Таймкоды:
0:00 Начало…