Беларусы Масквыпавіншавалі ўсіх з Вялікаднем, не падзяляючы вернікаў па палітычных поглядах. А таксама падпісалі паштоўкі палітзняволеным анархістам, якія 22 красавіка атрымалі наступныя выракі: Аляксандру Бялову, Яўгену Рубашку, Арцёму Дзмітрыевічу Салаўю — па пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму, Арцёму Сяргеевічу Салаўю — 4,5 года калоніі агульнага рэжыму. “Апошняе слова не будзе сказанае да тых часоў, пакуль усе не будуць вольныя! ” – сказаў Яўген Рубашка. Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайце ПЦ «Вясна», politzek.me і dissidentby.com Жыве Беларусь