Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

Кацярына Сныціна ў інтэрв’ю тэлеграм-каналу “О, спорт! Ты — мір!” распавяла аб пераменах у беларусах…

*

Кацярына Сныціна ў інтэрв’ю тэлеграм-каналу “О, спорт! Ты — мір!” распавяла аб пераменах у беларусах, вайне і матывацыі змагацца.

Сабралі для вас самае цікавае:

За гэтыя два гады паказалі сваё сапраўднае аблічча тыя, хто паўстаў супраць рэжыму, і тыя, хто падтрымлівае рэжым. І, вядома, ёсць такія людзі, якія аддаюць перавагу быць з краю. Чакаць, што мы ўбачым іх сапраўдны твар, не варта — ужо ўсё паказалі.

У пачатку лютага ў мяне быў такі перыяд, калі я не бачыла, што рабіць далей, як рухацца наперад, каб наблізіць нашу перамогу. Адчувала, што ўсё заціхае. Але сітуацыя з вайной лімітава разварушыла і, мне здаецца, дазволіла нам зрабіць яшчэ адзін крок да перамен у Беларусі. Мяне цешыць, што я вярнулася ў рэжым дужання.

І я яшчэ хачу дадаць: беражыце сябе і займайцеся здароўем, таму што мы павінны перажыць дваіх дзядоў. Мяне часта пытаюцца, калі ўсё гэта скончыцца. Не ведаю, сапраўды, але пры самым горшым раскладзе мы дзядоў перажывём.

Я ведаю, супраць каго мы ўсе змагаемся — супраць Лукашэнкі, супраць ягонай каманды. Але важна пры гэтым разумець, завошта мы змагаемся. Думка, што ідзе бітва не проста супраць кагосьці, а для чагосьці, за штосьці, дае больш энергіі і матывацыі. Для чаго? Каб жыць у свабоднай Беларусі, не ў той, у якой мы былі ўсе гэтыя гады.

Поўнае інтэрв’ю з беларускай баскетбалісткай можна прачытаць па спасылцы