Праграма стыпендый Альянса цывілізацый ААН UNAOC 2022
Тэма:«Супрацьдзеянне дыскрымінацыі і расізму: сувязь з пабудовай плюралістычных і разнастайных таварыстваў».
Конкурс адкрыты для ўдзельнікаў ад 25 да 35 год, якім цікавы міжкультурны абмен і супрацоўніцтва для барацьбы з нянавісцю і стэрэатыпамі.
На праграму шукаюць маладых лідараў і лідарак, якія актыўна вядуць грамадскую дзейнасць. Прадэманструйце ў заяўках ўзровень прафесійных дасягненняў у міжкультурным дыялогу і ў заяўленай тэме.
Праграма створана для ўзаемадзеяння паміж рознымі культурамі, рэлігіямі, перакананнямі.
Крытэрыі адбору: – валоданне анг. мовай, – досвед у праектах па тэме (неабходна падцверджанне), – мець уяўленне аб ААН і яе павестцы; – мець пашпарт, які дзейсны да красавіка 2023, – не быць удзельнікам UNAOC раней.