Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

Інтэрнэт-крамы і падарункавыя сертыфікаты у калоніях: спасылкі, парады і лайфхакіУ некаторых беларус…

*

Інтэрнэт-крамы і падарункавыя сертыфікаты у калоніях: спасылкі, парады і лайфхакі

У некаторых беларускіх калоніях ёсць анлайн-крамы, праз якія можна набываць для вязняў прадукты харчавання, гаспадарчыя тавары, сродкі асабістай гігіены і бытавой хіміі, а таксама адзенне.

На дадзены момант вядома пра інтэрнэт-крамы ў пяці калоніях:
Папраўчая калонія №3
Папраўчая калонія №4
Папраўчая калонія №15
Папраўчая калонія №17;
Папраўчая калонія №22.

Каб зрабіць заказ адразу, трэба зарэгістравацца ў сістэме. Гэта могуць зрабіць толькі родныя, якія пацвердзілі сваё сваяцтва ў калоніі. Для рэгістрацыі неабходна далучыць фотаздымкі трох апошніх старонак пашпарту і ўвесці дадзеныя зняволенага. Пасля гэтага на электроную пошту прыйдзе ліст са спасылкай, па якой трэба будзе перайсці для пацвярджэння рэгістрацыі.

Замаўляць тавары можна толькі ў працоўны час крамы (удакладняць на сайце калоніі). Сэрвіс вельмі зручны тым, што ўсе прадукты застаюцца ў заводскіх пакунках. Але па парадах ад сваякоў вязняў, мясныя прадукты лепш вазіць самім, бо выбар у крамах часта малы.

Таксама адзначым, што ў некаторых калоніях можна замовіць падарункавы сертыфікат. Ёсць некалькі варыянтаў: яны адрозніваюцца па суме (ад 10 да 500 рублёў) і кілаграмам (ад 1 да 50 кілаграмаў). Але сертыфікат абавязкова трэба атаварыць цалкам, каб не засталося ні капейкі. Пасля таго, як родныя яго аплацілі на сайце крамы, на пошту прыйдзе чэк. Зняволенаму таксама асабіста паведамляюць пра тое, што яму прыйшоў сертыфікат.

Скарыстацца сертыфікатам вязні могуць падчас атаваркі, на якую яны ходзяць раз у 7-10 дзён. Набываць рэчы і прадукты яны могуць, пакуль не скончыцца ўказаная вага ці сума сертыфікату. Варта адзначыць, калі вязень замаўляе тавараў на меншую суму або вагу менш, чым указана ў сертыфікаце, то рэшта анулюецца і становіцца недаступнай.
Таксама можна набываць некалькі сертыфікатаў, якія падсумоўваюцца. Гэта зручна, калі сярод варыянтаў на сайце няма неабходнага. Напрыклад, калі 500 рублёў зашмат, а варыянта на 200 рублёў няма, то можна набыць два сертыфіката па 100 рублёў.

Аплаціць можна картамі Visa, MasterCard (у тым ліку Maestro) і БЕЛКАРТ.

За кратамі знаходзяцца тысячы беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Таму нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у актуальным дапаможніку ад “Вясны”.