У Менскія гостэлы масава засяляюцца мужчыны з Расеі?
Як паказвае reform.by, у гостэлы ў цэнтры Менску групамі на таксі прыязджаюць мужчыны моцнага целаскладу. Паведамляецца, што такая сітуацыя трывае ўжо некалькі тыдняў.
Чытачу выдання ўдалося пагаварыць з такім госцем сталіцы. Мужчына прызнаўся, што прыехаў з Уладзівастоку:
«А далей куды? На вайну, ва Украіну?» – «Не, па іншых справах».
Адміністратары гостэлаў сцвярджаюць, што ніякіх «мужчынаў з Расеі» да іх не засяляецца, ці проста не адказваюць журналістам.
Калі вы сталі сведкам ці штосьці ведаеце пра такіх «турыстаў» – пішыце нам у тэлеграм-бот @BelsatBot
Крыніца: reform.by