Паважаная Святлана Георгіеўна, Вольная Лошыца віншуе Вас з Днём народзінаў! Мы цэнім той вялізарны ўклад, што Вы робіце дзеля нашай сінявокай Беларусі. Няхай кожны Ваш крок у гэтай нялёгкай справе кіравання краіны, будзе лёгкім і напоўненым сонечнымі праменямі. Мы зычым Вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачыннаннях, толькі яркіх сустрэч, каб вашыя малечы кожны дзень радавалі матулю сваімі поспехамі. І самае галоўна – адсвяткаваць наступны День народзінаў разам з Сяргеем у Беларусі, сярод тых, хто вас кахае.
Яшчэ раз прыміце шчырыя віншаванні ад нас і нашых дзетак. З любоўю і павагай Вольная Лошыца Жыве Беларусь