Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную Раду працягнута на 36 гадзін да 19 мая

Блёк Воля #Палітыка

Галасаванне на выбарах у КР працягнута на 36 гадзін

Па рэкамендацыі Выбарчай камісіі сябры КР вырашылі працягнуць тэрмін галасавання на паўтара дня да 19 мая да 12:00 па мінскім часе.

Для выканання гэтага рашэння Камісія па пытаннях Статута і іншых унутраных дакументаў упаўнаважана ўнесці адпаведныя змены ў прынятыя раней рашэнні КР, якія тычацца выбараў у Каардынацыйную Раду.

Вынікі галасавання па фракцыях:

Так: 37

«Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“»: 21/28
«Незалежныя беларускі»: 2/8
«Еўрапейскі выбар»: 7/7
«Наша Справа / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты»: 2/6
«Хопіць баяцца»: 2/3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 3/8

Супраць: 3

«Наступ»: 2/8
Пазафракцыйныя дэлегаты: 1/8

Устрымаліся: 0

Кворум ёсць: 40/59.

«Каманда Латушкі і Рух „За Свабоду“»: 21/28
«Незалежныя беларускі»: 2/8
«Наступ»: 2/8
«Еўрапейскі выбар»: 7/7
«Наша Справа / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты»: 2/6
«Хопіць баяцца»: 2/3
Пазафракцыйныя дэлегаты: 4/8