15 траўня 1905 газэта “Сѣверо-Западный Край” друкуе беларускамоўны верш-маніфэст “Мужык”. Гэта першы выступ у друку маладога, яшчэ нікому не вядомага Янкі Купалы:
Але хоць колькі жыць тут буду,
Як будзе век тут мой вялік,
Ніколі, браткі, не забуду,
Што чалавек я, хоць мужык.