Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную РадуНіжэй вы знойдзеце відэа- і т…

Блёк Воля #Палітыка

Публікуем інструкцыі: як прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду

Ніжэй вы знойдзеце відэа- і тэкставую інструкцыю па галасаванні.

1. Выбіраем платформу Скарыстайцеся мабільнай праграмай або вэб-сайтам (апошні варыянт рэкамендаваны для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі).

2. Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.

3. Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».

Важнае ўдакладненне: Калі вы абралі мабільную праграму, сістэма можа прапанаваць вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў праграму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.

Спасылка на вэб-сайт для галасавання:

https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html

Спасылка на мыбільную версію будзе апублікавана непасрэдна на пачатку выбараў.

Выбары пачнуцца 22.00 па беларускім часе!

Дзякуй за ўдзел! Гэта важна.