«Еўропа, прачніцеся!» — заклікае прадстаўнік Руху Воля Генадзь Манько ў эфіры Таццяны Мартынавай.
Мы сцвярджаем: Каардынацыйная рада — гэта інструмент. І ў тым ліку — інструмент, каб выразна данесці пазіцыю: інтарэсы Еўразвязу і Вольнай Беларусі ў пытаннях рэгіянальнай бяспекі супадаюць.
Сёння ў Еўропе знаходзяцца тысячы беларусаў, якія свой выбар ужо зрабілі. Людзі, гатовыя са зброяй у руках вызваляць акупаваную Беларусь. Гэта не рыторыка, а рэсурс, максімальна матываваны рэсурс. Ігнараваць гэта — значыць ігнараваць людзей, гатовых браць на сябе складаныя вайсковыя задачы.
Вызваленне Беларусі не толькі нашая задача, а пытанне бяспекі ўсёй Еўропы.