Сёння на нядзельным мітынгу на Плошчы Кудзіркі спадары з Нарвегіі распытвалі пра сітуацыю з палітычн…

Сёння на нядзельным мітынгу на Плошчы Кудзіркі спадары з Нарвегіі распытвалі пра сітуацыю з палітычнымі вязнямі ў Беларусі і выказалі сваю павагу і падтрымку беларусам

Дзве спадарыні з Італіі набылі цішоткі з беларускай сімволікай, атрымалі ад нас сувеніры і на развітанне сказалі, што беларусы — неверагодныя і цудоўныя

На мітынг завіталі некалькі вызваленых 19 сакавіка палітвязняў. Пабылі сярод сваіх, знайшлі на банэры з партрэтамі палітвязняў сябе, а яшчэ сваіх сяброў, што яшчэ дагэтуль за кратамі.

Зычым ім як мага лягчэйшай адаптацыі і найхутчэйшага вызвалення ўсім палітвязням!