Першыя дэбаты з удзелам лідара Руху Воля Мікіты ЗабугаСёння а 18.00 па Менску і Вільне, 17.00 па Ва…

Першыя дэбаты з удзелам лідара Руху Воля Мікіты Забуга

Сёння а 18.00 па Менску і Вільне, 17.00 па Варшаве на канале BELPOL STREAM. Сардэчна запрашаем!

Мікіта Забуга перакананы, што Беларусь будзе ўцягнутая Расеяй у наземную вайну: будзь то Украіна ці будзь то правакацыя супраць краін Еўразвязу.

«Трэба пераконваць палітыкаў у ЕЗ і ва Украіне ў неабходнасці прыцягнення ахвочых беларусаў да нацыянальнага супраціву», – кажа ачольнік Руху Воля.


Мікіта лічыць: беларусы – не проста ахвяры абставінаў, беларусы – матываваная нацыя на супраціў рашызму людзі. І так было праз стагоддзі нашае славутае гісторыі.

«Нельга, каб магутны патэнцыял людзей гатовых змагацца з акупантамі быў незадзейнічаны. Нам сягодня трэба думаць пра свае нацыянальныя сілы, сваю вайсковую эліту, паказаць альтэрнатыву сілавікам ўнутры Беларусі, якія захавалі вернасць прысяге і не жадаюць гінуць за Імперскую пыху».