“Заснуўшы горад”палатно*алей50*70 смАбуджаная мара сканала перад наступам ночы,Вочы замкнуліся ізноў…

“Заснуўшы горад”

палатно*алей
50*70 см

Абуджаная мара сканала перад наступам ночы,
Вочы замкнуліся ізноў, мабыць, на доўгія і цёмныя гады.
Параслі плошчы раслінаю дрыгвотнай,
А крыкі вуліц змоўклі ў цемры і пустэчы.
Сьціхлі. Цемра. Жах.
Як то рабілі палаючыя гумавыя колы,
ня грэе горад мой халодны позірк зор.
Палеглі нас мільёны зноў у цяжкім сне.
Няхай жа ты ўбачыш у мроях,
Як ты ідзеш насустрач.
Надыходзячай вясне.