Мастак Уладзіслаў Бохан, які адпраўляе расейцаў у «хросны ход» пра трэцюю гадавіну паўстання ў Белар…

Мастак Уладзіслаў Бохан, які адпраўляе расейцаў у «хросны ход» пра трэцюю гадавіну паўстання ў Беларусі:

— Асабіста для мяне гэта дзень, да якога дзесьці на ўзроўні падсвядомасці я рыхтаваўся, мабыць, з трынаццацігадовага ўзросту.

Гэта дзень, які падзяліў жыццё на “да” і “пасля”.

Дзень, наступствы якога расставілі многае па месцах і паказалі, хто ёсць хто.

Што тычыцца глябальна краіны, то жнівень і наступныя месяцы ярка прадэманстравалі, што воля мае вялікі кошт і не даецца за шпацыры й піццё гарбаты. Мноства людзей прынеслі ў ахвяру сваю асабістую свабоду, свае гады, ці нават жыцці, каб мы гэтае ўсвядомілі.

Таму няхай гэта на ўсё жыццё стане напамінам пра тое, што ўсё мае цану. Пытанне ж застаецца дагэтуль адкрытым – ці многія гатовыя яё заплаціць?