2 магчымасці для творцаў, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС1⃣Jägerschere – творчая рэзідэнцыя ў …

2 магчымасці для творцаў, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі ЕС

1⃣Jägerschere – творчая рэзідэнцыя ў галерэі сучаснага #мастацтва, #Германія

Для каго: #перформеры, #скульптары і інш.
Калі: сакавік – травень 2024.

Запрашаюць папрацаваць у галерэі, якая першапачаткова з’яўлялася комплексам сельскагаспадарчых будынкаў. Можна прапаноўваць скульптуру, інсталяцыі, #перформанс і г.д.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– харчаванне
– стыпендыю 875 EUR
– выдаткі на праезд да 700 EUR
– працоўную прастору.

Ддл: 24 верасня.
Файл з умовамі рэзідэнцыі можна знайсці у каментарах.


2⃣S+T+ARTS AIR – #конкурс_грантаў, прысвечаны экасістэмам

Для каго: #творцы.

Тэмы рэзідэнцый – «устойлівыя міжвідавыя гарадскія экасістэмы» і «экасістэмы штучнага інтэлекту чалавека». Запрашаюць даследаваць сувязь мастацтва, навукі і тэхналогій.

Удзельнікам прапануюць:
– доступ да тэхналогій у вядучых камп’ютэрных цэнтрах
– 40 000 EUR на праект.

Ддл: 22 верасня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты