Зноў затрымалі гродзенскага рок-музыку Ігара БанцэраЯк стала вядома @radiosvaboda, яго затрымалі ўчо…

Зноў затрымалі гродзенскага рок-музыку Ігара Банцэра

Як стала вядома @radiosvaboda, яго затрымалі ўчора, 4 жніўня.

Са словаў сваякоў, жалезныя дзверы ў гродзенскай кватэры выламалі, Ігара забралі і завезлі ў Мінск. На той момант Ігар знаходзіўся ў кватэры адзін. Прычына затрымання невядомая.

«Затрымліваў ці то ГУБАЗіК, ці то КДБ», — удакладнілі сваякі.

Банцэр ужо адсядзеў тэрмін пасля пратэстаў 2020 году. Яго судзілі за хуліганства, бо ён у верасні 2020 году станчыў без штаноў перад міліцэйскай машынай. Яго асудзілі на паўтара гады «хіміі». Падчас суду Банцэр трымаў сухую галадоўку 16 дзён, на той момант гэта быў беларускі рэкорд.

Пасля вызвалення сёлета ён адмовіўся з’язджаць з Беларусі.